(Текст предоставил: Андрей Киселев)
Киселев Андрей

Пан Тадэўш

                  Андрей Киселев.

Ззяе сонейка з-за хмары,
Кот пільнуе кураня;
Пахне жытам, скіпідарам
Ды навозам ад каня.

Узышлі ў лясах пралескі,
Адмянілі ўжо прыгон.
...Пан Тадэўш Пердалеўскі
Гоніць з морквы самагон:

Носіць дровы, носіць брагу,
Бутлі шкляныя нясе...
Кот з пагардай сочыць з даху,
Лапай грэбліва трасе.

Гаспадар з вусоў здзьмувае
Кроплі хмельнага пітва – 
Спрытна чарку налівае,
Каб не млела галава;

Крэкнуўшы, прымае чарку,
Задуменна круціць вус
І дахаты крочыць шпарка,
Дзе трапляе ў хаўрус...

У хаце – тры дачкі ды жонка,
Цёшча ведзьмаком глядзіць:
Цёшча чуе самагонку,
Патрабуе ёй наліць.

Дзве дачкі назло хварэюць,
Быццам усяліўся бес:
У старэйшай – дыярэя,
У малодшай – дыятэз.

Жонка нудзіць з пахмялюгі,
Цёшча дыхаць не дае.
...Пан Тадэўш ставіць boogie,
Ціха песенькі пяе.

10.02.2003


Бард Топ elcom-tele.com      Анализ сайта