(Текст предоставил: Евгений Барышников)
Барышников Евгений

Толькi "Ш"!

                  Евгений Барышников.

Ня ўсё з ідэнтычнасьцю нашаю гладка.
Крытэры тутэйшасьці вызначыць мусім!
Напрыклад, лічыць стопудоў беларусам
Таго, хто зь дзяцінства чуў слова "шуфлядка".

Адпраўце ў палын усе здагадкі стыхійныя,
Аналіз крыві й асаблівасьцяў мысьленьня!
Бо слова адно скажа болей чым кісьля
Дэзоксы — ядрыць яе! — рыбануклійная.

Такія во слоўцы — 
Цагліны ў кладку,
Вякоў камяні ў падмурак жытла.

І ганьба таму,
Хто сьвятую "шуфлядку"
Прадасьць за пачварнае "ящик стола"!


Бард Топ elcom-tele.com      Анализ сайта