![]() (Текст предоставил: Евгений Барышников |
Барышников |
Евгений Барышников.
Прыдумляецца розная херня па начох...
хаця ўвогуле прынцыповая магчымасьць
сьведамае страты розуму даўно цікавіць...
хочацца зьехаць з глузду й гораду,
каб адпачыць ад усіх.
у звонкі спакой інфармацыйнага голаду
з пропускам годным „звычайны псіх",
выскачыць з парнага тлумнага полаку
голай душой на мароз,
і ў сумёт ці — з разбегу! — ў палонаку...
роспалаць скажа: „звычайны псіхоз".
потым ушушкацца ў саван радзюжкавы,
грэцца й цішком назіраць,
як цябе лечыць трэпанам і юшкаю
уся мурашыная раць.
ну а калі цішыня надакучыць,
можна вярнуцца — тае бяды! —
але розумам чыстым у бруд дзён бягучых
хіба можна знайсьці адваротнай хады?
![]()
![]()