(Текст предоставил: Евгений Барышников)
Барышников Евгений

Эра публiчнае адзiноты (Эра публичного одиночества).

                  Евгений Барышников.

зор выгараюць вочы. 
зор выгараюць вочы. 
зор выгараюць вочы. 
вольны! 
ідзі куды хочаш.
ды без дарогі — ня збочыць.
ды без дарогі — ня збочыць.
без дарогі нават ня збочыць...
вір. 
выпадковыя ночы.
быццам з усімі побач — сам сабе ў полі воін.
свабода заместа волі. свабода заместа волі.*

а лепшы сябра — мажны мужык з банкноты.
эра публічнае адзіноты,
эра публічнае адзіноты.
у полымі лёдам сьцюдзёным.
у полымі лёдам сьцюдзёным.
у полымі лёдам сьцюдзёным —
сьляпыя паміж відушчых.
ціша ў шуме штодзённым.
ціша ў шуме штодзённым.
ціша ў шуме штодзённым — чуеш?
пустэча
у самае гушчы
шырыцца ўсьцяж, сягае 
адгэтуль да краю сусьвету
маё пэрсанальнае гета. тваё пэрсанальнае гета.

лініі абароны. нэўтралітэт асабістых дзотаў.
эра публічнае адзіноты.
эра публічнае адзіноты.
белая плынь насустрач.
белая плынь насустрач.
белая плынь насустрач.
чырвоны
                 паток
                             наперад.
ў віры страчана вера.
ў віры страчана вера.
вірам вырвана вера.
токам па нэрвах.
ныраем у нерат.
сеціва сплеценых ценяў, масак і самарэклямы.
тысячы першых-лепшых, тысячы самых-самых.

тонем, хаваемся ў стане сталога цэйтноту.
эра публічнае адзіноты,
эра публічнае адзіноты.

надаем чалавечыя рысы 
сваім жывёлам, машынам і ноўтам.
эра публічнае адзіноты
эра публічнае адзіноты...
можа быць хтосьці пачуе
            сола адной самотнае ноты,
                        сола адной праўдзівае ноты,
                                 сола тваёй упартае ноты...
                                                                              вера...

а пакуль што на тых, хто ніколі ня сьніцца, марнуем сваю пяшчоту.
            эра публічнае адзіноты,
                        эра публічнае адзіноты,
                                 эра публічнае адзіноты...
                                                                               эра.

вясна-восень 2010


Бард Топ elcom-tele.com      Анализ сайта