![]() (Текст предоставил: Инна Шабельная) |
Шабельная Инна |
муз. Инна Шабельная,
стихи Инны Снарской.
Першы снег, як воўк галодны,
Рана, рана на палі.
Ты самотны, ты бязродны,
Без цябе душа баліць.
Воўк мой – снег, сляпое лісце
Зноў ад холаду дрыжыць.
Так і я сама калісці:
Выжываць – амаль не жыць.
Выжываць самотай ў сэрца.
Выць, калі агорне жах,
А каб з голаду не ўмерці-
Па чужых блукаць дварах.
А душа душою тужыць,
А душа душой баліць...
Белы воўк палямі кружыць
I не ўмее гаварыць.
Першы снег, як воўк галодны,
Рана, рана на палі.
Ты самотны, ты бязродны,
Без цябе душа баліць.
А душа душою тужыць,
А душа душой баліць...
Белы воўк палямі кружыць.
![]()
![]()