(Текст предоставил: Алесь Камоцкий)
Камоцкий Алесь Посмотреть (исп. Алесь Камоцкий и Юрий Хиловец)

Там, дзе калісьці было каханьне...

                  Алесь Камоцкий.

Там, дзе калісьці было каханьне,
Мой шлях працягу знайсьці ня змог –
У неадольны палон пытаньняў
Жыцьцё вяртала з любых дарог.

Па-за гадамі, па-за шляхамі
Старыя думкі на новы лад,
Каго шукаюць, каго чакаюць
І не пускаюць ісьці назад.

Не за гарамі, не за марамі
Хавае памяць мінулы дзень –
Усё былое заўсёды з намі,
На пару з ценем усьлед ідзе.


Нам не хапае утульных казак
У звыклай плыні бягучых дзён –
Замест пытаньняў – адны адказы,
А рэшткі мрояў хавае сон.


Бард Топ elcom-tele.com      Анализ сайта